«Прызыўнікі амаль напэўна будуць адпраўленыя ва Украіну ў сакавіку ці красавіку 2023 года, пасля таго, як пройдуць падрыхтоўку, а могуць быць адпраўленыя і раней, калі спатрэбіцца рэагаваць на перамены на палях бітваў», — сцвярджае ISW.

Па здагадцы аналітыкаў інстытута, Мінабароны падманвае суграмадзян, у прыватнасці для таго, каб прадухіліць масавае ўхіленне ад прызыву.

У папярэдняй, нядзельнай зводцы ISW выказваў здагадку, што Пуцін спадзяецца пры дапамозе «частковай мабілізацыі» ўтрымаць пазіцыі ва Украіне да вясны, а затым, пасля заканчэння вясновага бездарожжа, пераламаць сітуацыю, кінуўшы ў бой масу спехам падрыхтаваных прызыўнікоў.

Пры гэтым аналітыкі лічаць, што надзеі Пуціна не спраўдзяцца: рэзервісты і прызыўнікі пераламаць сітуацыю на франтах не змогуць.

Расійскія генералы запэўніваюць, што прызыўнікоў цяперашняга прызыву не будуць адпраўляць ні на акупаваныя тэрыторыі, якія Расія абвясціла сваімі, ні наогул ва Украіну.

«Грамадзяне, прызваныя на вайсковую службу, не будуць накіроўвацца для яе праходжання ў вайсковыя часці на тэрыторыі Данецкай і Луганскай народных рэспублік, Запарожскай і Херсонскай абласцей, а таксама не будуць прыцягвацца да ўдзелу ў спецыяльнай вайсковай аперацыі на Украіне», — цытавалі напярэдадні расійскія агенцтвы начальніка галоўнай арганізацыйна-мабілізацыйнай управы расійскага генштаба Яўгена Бурдзінскага.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0