Паводле звестак СМІ, прычынай стала тое, што кантрактнікі на базе 74-й асобнай мотастралковай брыгады абурыліся «павальным п'янствам» сярод мабілізаваных. Вайскоўцы выцягвалі п'яных на пляц і збівалі.
Гэта не першы выпадак масавай бойкі ў вайсковых часцях пасля пачатку мабілізацыі. У пачатку кастрычніка такі выпадак адбыўся ў часці Алабіна ў Падмаскоўі. Тады, наадварот, мабілізаваныя збілі кантрактнікаў. Прычынай бойкі стала дзедаўшчына: кантрактнікі патрабавалі ў новапрыбылых аддаць ім экіпіроўку і тэлефоны.





