Ноччу 28 кастрычніка ў Валгаградзе абрынуўся звод бетоннага канала для каналізацыйнага калектара. З-за прарыву пракладзенай 50 гадоў таму трубы дыяметрам 1200 міліметраў былі затопленыя велізарны парк ля музея «Расія — мая гісторыя», дзіцячая чыгунка, Нулявая магістраль. Потым масы паліліся ў Волгу.

Паводле адной з версій, пра якую паведамляе мясцовае выданне V1, падчас будаўніцтва сквера імя Аляксандры Пахмутавай у былой пойме ракі былі пашкоджаныя пласты зямлі і карані дрэў, якія ўтрымлівалі глебу. Увечары 27 кастрычніка дождж размыў пагорак, утварылася яма дыяметрам каля 20 метраў, а потым абрынуўся звод калектара.

У выніку без вады засталіся некалькі раёнаў Валгаграда, у якіх жыве каля 200 тысяч чалавек. Рамонтныя працы працягваюцца чацвёрты дзень.

Так сквер Пахмутавай выглядаў, калі сцёкавыя воды цяклі пад зямлёй

«Валгаград сутыкнуўся з адной з самых маштабных за апошняе дзесяцігоддзе тэхнагенных аварый. Сур'ёзныя складанасці стварае адсутнасць праектна-каштарыснай дакументацыі на калектар, які быў пабудаваны паўстагоддзя таму, дакументы не адпавядаюць рэчаіснасці. Высветлілася, што замест бетоннага калектара сцёкі ішлі па металічнай трубе, якая не прызначаная для такіх мэтаў. За доўгія гады яна ператварылася ў труху і разбурылася пры зруху размоклага ад дажджоў грунту», — заявіў губернатар Валгаградскай вобласці Андрэй Бачараў.

31 кастрычніка пракуратура распачала дзве крымінальныя справы: аб неналежным выкананні работ і небяспечных паслугах (ч. 1 арт. 238 КК РФ) і аб забруджванні Волгі сцёкавымі водамі (ч. 1 арт. 250 КК РФ).

Першыя гадзіны пасля абвалу

Абвал рос не по днях, а па гадзінах

Дзіцячая чыгунка патанула ў рацэ фекалій

Для самых важных аператыўных нарад ля месца аварыі надзьмулі сінія палаткі

Чарга па ваду

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Занято ! / Адказаць
01.11.2022
Во дзе засранцы-стаханаўцы! Гэта ж трэба, 200 тыс. тон на гара ! А Волгу шкада.
0
Железный Дровосек / Адказаць
01.11.2022
Песня зыкиной: «Издалека дооолго Течёт г*но в Волгу Течёт г*но в Волгу Конца и края нееет»
4
даведка / Адказаць
01.11.2022
У нас в детстве вокруг улицы и по всему городу были понатыканы колонки, из которых можно было попить и обмыться холодной водой в жару, а также набрать воды в случае подобных аварий и порывов труб... Несколько лет назад "умные головы" все колонки с водой уничтожили на улицах под предлогом экономии и внедрения систем учёта расхода воды. Меньше потреблять воды не стали и никакой экономии достигнуто не было, но зато теперь в случае отключения по неким причинам водоснабжения каждый раз случается маленькая катастрофа. Во время которой всегда принято первым вспоминать Лукашенко...
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру