Фота: Мінабароны

Фота: Мінабароны

Такім чынам мясцовыя органы ўлады захацелі правесці рэканструкцыю аўтамабільнага моста, збудаванага больш за 50 гадоў таму.

З просьбай у навядзенні часовай пантонна-маставой пераправы звярнуліся да кіраўніцтва Міністэрства абароны. Ваенныя інжынеры ўжо прыступілі да правядзення работ.

Па словах вайскоўцаў, неўзабаве жыхары Гродна і Гродзенскага раёна ўжо змогуць скарыстацца пераправай. Яе асабіста выпрабуе міністр абароны Віктар Хрэнін. Ён збіраецца першым пераехаць раку па пантонным мосце разам з кіраўніцтвам рэгіёна.

Глыбіня Нёмана ў гэтым месцы складае 2 м у цэнтры, а ў іншых месцах у асноўным 30-50 см. Працягласць пераправы складзе 112 метраў. Яна будзе складацца з 15 рачных і двух берагавых звёнаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?