Яўген Прыгожын
«Судовы пазоў заснаваны на незаконных сродках змовы паміж Прыгожыным, Вагнерам і ваеннай машынай Пуціна з мэтай запалохаць украінскі народ. Мы лічым, што гэта першы выпадак у гісторыі, калі на прыватную ваенную кампанію падаюць у суд за тэрарызм», — кажуць McCue Jury & Partners.
Фінансаванне гэтай справы будзе праводзіцца праз краўдфандынг.
Брытанская юрыдычная фірма чакае, што аналагічныя працэсы супраць Прыгожына і ПВК «Вагнера» могуць пачацца і ў іншых краінах.





