Зварот «да грамадзян Расіі» апублікавала «Сярдзітая Чувашыя».

«Мы, рызыкуючы ўласным жыццём, ідзем на верную смерць для вашай бяспекі і мірнага жыцця! Наша дзяржава адмаўляецца выплаціць нам грашовыя сродкі ў памеры 195 тысяч рублёў, якія нам абяцаў Уладзімір Пуцін! Дзеля чаго тады нам ісці ваяваць за гэтую дзяржаву, пакінуўшы свае сем'і без падтрымкі?!»,— заявілі вайскоўцы.

Паводле заявы мабілізаваных, яны адмаўляюцца ад удзелу ў вайне і «будуць дамагацца справядлівасці», пакуль ім не выплацяць абяцаныя сумы.

У навучальны цэнтр ва Ульянаўску сцягваюцца АМАП і Расгвардыя для падаўлення бунту.

На відэа, апублікаваным у тэлеграме, вайскоўцы выказваюць прэтэнзіі і заяўляюць, што іх падманулі з выплатамі. Акрамя таго, яны спрабуюць высветліць, дзе знаходзіцца іх камандзір палка.

Адзін з пратэстоўцаў заявіў, што прыехаў у родны горад з Масквы, каб удзельнічаць у вайне.

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
17
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0