Справу будзе разглядаць суддзя Жанна Брысіна, суд пачнецца 25 лістапада.

Згодна з матэрыяламі справы, Павел Харытонаў, пачынаючы ад жніўня 2020 года па ліпень 2021 года, «па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці пераводзіў фінансавыя сродкі для забеспячэння дзейнасці шэрагу аб'яднанняў грамадзян у складзе фарміраванняў, прызнаных экстрэмісцкімі ва ўстаноўленым парадку».

Паводле следства, Павел зрабіў 8 пераводаў на 1 150 даляраў.

Дзеянні абвінавачанага следства кваліфікавала паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (у рэдакцыі ад 11 лістапада 2019 года), арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (у рэдакцыі ад 6 студзеня 2021 года) і ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (у рэдакцыі ад 26 мая 2021 года).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4