Фота з відэа сілавікоў

Фота з відэа сілавікоў

Напачатку відэа відаць, што нехта здымае на відэа налепку са знакам BY у нацыянальных колерах. Пасля гэтага ідуць кадры жорсткага затрымання мужчыны — яго брутальна выцягваюць з машыны і кідаюць на асфальт. Увесь гэты працэс здымаецца на відэа.

На відэа з допыту мужчыны відаць, што ў яго рассечаны лоб. 

Магчыма, мужчыну зваць Павел Крывуля і яму 38 гадоў. Яго затрымлівалі ў 2020 годзе, але за што — невядома. Мужчына мае ІП, займаецца апрацоўкай металічных вырабаў.

Клас
11
Панылы сорам
11
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
205