Паводле Глаза, пазіцыя МЗС Арменіі «вельмі арыгінальная», бо Беларусь, маўляў, заўсёды захоўвала вернасць сваім абавязацельствам, а ставіць гэта пад сумнеў «непрафесійна».
На думку прэс-сакратара МЗС, адна з характэрных рысаў лукашэнкаўскай знешняй палітыкі — «прыстойнасць».
І ўся праблема ў тым, што іншыя краіны не такія самыя.
Агучаныя Лукашэнкам падыходы, паводле Анатоля Глаза, «не адарваныя, а наадварот — заснаваныя на рэальнасці, зразумелыя і па-саюзніцку сумленныя. Менавіта ў такім адкрытым ключы, без палітычных гульняў і інтрыг, і варта абмяркоўваць пытанні, калі гаворка ідзе пра лёсы і жыцці людзей».
Напрыканцы ж Глаз парэкамендаваў сябрам і партнёрам «уважліва чытаць і перачытваць шматлікія выступленні кіраўніка беларускай дзяржавы па гэтым няпростым, але цалкам вырашальным пытанні».
Перад гэтым армянскі калега Глаза Ваан Унанян заявіў: «Не лічым дарэчным каментаваць сумбурныя, неабгрунтаваныя заявы прэзідэнта Беларусі, якія не маюць нічога агульнага з логікай перамоваў, а таксама не з'яўляюцца саюзніцкімі і партнёрскімі, ставяць пад сумнеў абавязацельствы дзяржавы-ўдзельніка, падпісаныя ім у рамках АДКБ».
Чытайце таксама:
«Сумбурныя заявы»: у МЗС Арменіі пракаментавалі словы Лукашэнкі





