Фота: AP Photo/Oren Ziv, File Біньямін Нетаньяху

Фота: AP Photo/Oren Ziv, File Біньямін Нетаньяху

Цяперашні прэм'ер-міністр Ізраіля Яір Лапід ужо павіншаваў Нетаньяху з перамогай:

«Дзяржава Ізраіль вышэй за любыя палітычныя меркаванні, і я жадаю Нетаньяху поспеху дзеля народа Ізраіля і дзяржавы. <…> Я праінструктаваў усе падраздзяленні офіса прэм'ер-міністра падрыхтавацца да перадачы ўлады».

Чакаецца, што блок з удзелам партыі Нетаньяху «Лікуд» атрымае як мінімум 64 месцы са 120 у Кнэсеце. Кааліцыя з удзелам партыі Лапіда «Еш Ацід» атрымае 50 ці 51 месцаў.

Біньямін Нетаньяху сышоў з пасады прэм'ер-міністра ў 2021 годзе пасля 12 гадоў знаходжання на чале ўрада. Але годам пазней кааліцыя, якая дамаглася адхілення яго ад улады, распалася, і былі прызначаныя пазачарговыя выбары — пятыя з красавіка 2019 года.

Пры гэтым Нетаньяху праходзіць абвінавачаным па трох крымінальных справах, звязаных з хабарніцтвам, махлярствам і злоўжываннем даверам. 

Для нашага рэгіёна найбольш важна і цікава, якую пазіцыю зойме Нетаньяху адносна расійска-ўкраінскай вайны. Калі ён быў раней прэм'ерам, то падтрымліваў добрыя адносіны з Уладзімірам Пуціным, але ў цяперашняй змененай сітуацыі не абавязкова да іх вернецца. У адным з нядаўніх інтэрв'ю, прынамсі, ён абяцаў у выпадку прыходу да ўлады пачаць дапамагаць Украіне зброяй.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0