Андрэй Новікаў падчас перадвыбарнай кампаніі 2020 года быў валанцёрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, яго ўтрымлівалі за кратамі 7 месяцаў у межах «справы Ціханоўскага». 26 лістапада 2020 года Новікава дэпартавалі ў Расію, забараніўшы наведваць Беларусь цягам 10 гадоў. Але мужчына ўсё ж такі прыехаў у Беларусь, каб наведаць жонку з дзецьмі. 5 жніўня палітвязня асудзілі да 2 гадоў калоніі.

У бабруйскай калоніі № 2 на палітвязня ўвесь час аказвалі ціск. У жніўні Андрэя змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Перад гэтым яго ў калоніі чатыры месяцы ўтрымлівалі ў адзіночнай камеры, а ў сакавіку Новікава закідалі ў карцар на 39 дзён. Лісты да Андрэя не даходзілі нават заказныя. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
15