Чаму ў гонар Пушкіна?
«Супакойцеся! Ніякай правакацыі, — заявілі ў гастрабары на гэта пытанне.
Проста бар побач з Пушкінскім універсітэтам, побач з Пушкінскай вуліцай, проста так вырашылі ўласнікі: магчыма, гэта іх улюбёны паэт».
Канцэпцыю месца ўласнікі апісалі ў інстаграме:
«Гастрабар «Пушкинъ» — гэта месца, у якім мог бы адпачываць сучасны валацуга, ён жа анфан тэрыбль. Як і Пушкін, ён любіць і свецкую ўтульнасць, і гарачыя тусоўкі да раніцы з невялікім напыленнем брудных думак у ап'янёнай галаве».
Фота: інстаграм-акаўнт бара
У меню анансуюцца класічныя і ўнікальныя кактэйлі з аўтарскім почыркам, багаты выбар напояў з усіх канцоў свету. З ежы — «стравы еўрапейскай кухні з рэверансам у бок Францыі».
Гастрабар будзе мець дзве часткі — бар і лаундж. Першае — для тусовак, другое — для спакойнага баўлення часу.
Адкрыццё чакаецца ў лістападзе.
Установа з такой жа назвай ёсць і ў Расіі. Аднак адзін са знаўцаў рэстараннага бізнэсу выказаў сумнеў адносна сувязі брэсцкага гастрабара і маскоўскага фешэнебельнага рэстарана. На яго думку, уладальнікі гастрабара назвалі ўстанову менавіта так, бо ў Брэсце «засілле Пушкіных».
«Такую завядзёнку заклалі яшчэ за савецкім часам, калі горад наваднілі савецкія адстаўнікі, а беларускі Брэст напаўнялі расійскай культурнай сутнасцю. Нічога не змянілася, і Пушкіных не становіцца меней, а цяпер яшчэ дадасца расійскае «яць». Гэта нібыта прыкмета нейкай цывілізацыйнасці, найвышэйшай культурнасці», — выказваецца суразмоўца.
Журналіст і брэстаўчанін Ігар Кулей заўважае: «Кожны ўладальнік бізнэсу мае права назваць сваю справу любой назвай, што не пярэчыць дзяржаўным законам ці нормам маралі.
У Брэст прыязджае вельмі шмат турыстаў з Расіі, і жаданне падгуляць ім зразумелае. Магчыма, пабачыўшы назву, якую яны палічаць «роднай», сваёй, яны больш ахвотна скарыстаюцца паслугамі такога бізнэсу».
З іншага боку, працягвае суразмоўца, яго засмучае той факт, што ў Брэсце закрываюцца бізнэсы з назвамі блізкімі і важнымі для горада.
«Пасля пратэстаў 2020 года ў нас закрылі краму «Князь Вітаўт». Вітаўт мае значна большае дачыненне да гісторыі нашага горада, чым Пушкін. Пры ім Берасце, другое ў Вялікім Княстве пасля Вільні, атрымала магдэбурскае права. Разам з Ягайлам Вітаўт рыхтаваў у Брэсцкім замку план, праславіўшы нашых продкаў Грунвальдскай бітвай», — нагадвае ён.
Паводле яго, ёсць і добрыя сігналы.
«Шмат гадоў папулярная лінія малочных прадуктаў берасцейскай фабрыкі «Савушкаў прадукт» «Брэст-літоўская» мела на ўпакоўках надпіс «Знатный продуктъ» і дату 1795 — год трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, калі Брэст увайшоў у склад Расійскай імперыі. І вось некалькі гадоў таму і год, і надпіс зніклі. А ўнізе банкі смятаны нават з’явілася выява вёскі з касцёлам, характэрная для нашага рэгіёна», — падсумоўвае журналіст Ігар Кулей.
Віктар Марціновіч: Краіна на літару «Ѣ»
Расійскіх турыстаў будуць вазіць па Беларусі цеплаходам
Кіраўнік «ДНР» прыехаў у Брэст і напісаў, што настаў час вызваляць «рускія гарады, заснаваныя рускімі людзьмі»





