Сярод новых палітвязняў:

Валерый Тумілевіч узяты пад варту за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК;

Уладзімір Чмураў узяты пад варту за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК;

Сяргей Ліцкевіч асуджаны да пазбаўлення волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады, за здзек з дзяржаўных сімвалаў па арт. 368, 369, 370 КК;

Алег Фалей узяты пад варту за пратэсныя надпісы па арт. 339 КК і за абразу прадстаўніка ўлады па арт. 369 КК;

Алег Дутчык асуджаны за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь» і абразу А. Лукашэнкі па арт. 369-1 і 368 КК да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Павел Малітвік асуджаны за каментары ў сацыяльных сетках у дачыненні да супрацоўнікаў МУС па арт. 369 і 364 да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Алег Раманчык асуджаны за распаўсюд улётак з асабістымі данымі пракурора і звесткамі пра яго дзейнасць, удзел у мірнай акцыі пратэсту па арт. 188, ч. 2 арт. 203-1, ч. 1 арт. 342 да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

Арцём Міхальцоў асуджаны за абразу службовай асобы па арт. 369 КК да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

Павел Кульгейка асуджаны за абразу і распаўсюд даных службовай асобы па арт. 369 КК і 179 КК да аднаго года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

Дзмітрый Малашэнка асуджаны за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь» па арт. 369-1 КК да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Ігар Беланожка асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па ч. 1 арт. 368 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксей Іваноў асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і выказванне меркавання па «справе Зельцэра» па арт. 369 і ч. 1 арт. 130 КК да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Валерый Сівук асуджаны за паклёп і абразу А. Лукашэнкі па арт. 188 і ч. 1 арт. 368 КК да аднаго года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Уладзімір Шымчук асуджаны за абразу А. Лукашэнкі і здзек з дзяржаўных сімвалаў па ч. 1 арт. 368 і арт. 370 КК да аднаго года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі,

Алег Крычкоўскі асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па ч. 1 арт. 368 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Васіль Дземідовіч асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады, суддзі, А. Лукашэнкі і за выказванні ў сацыяльных сетках пра арганізацыю пратэсту да шасці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Марына Каласкова асуджана за абразу службовай асобы па арт. 369 КК да аднаго года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, пакаранне заменена на пазбаўленне волі;

Дзяніс Варабей асуджаны за пашкоджанне дзяржаўнага сцяга па арт. 370 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Іван Варабей асуджаны за пашкоджанне дзяржаўнага сцяга па арт. 370 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Людміла Самак асуджана за абразу А. Лукашэнкі па ч. 1 арт. 368 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Эдгар Шырко асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і выказванне меркавання па «справе Зельцэра» па арт. 369 і ч. 1 арт. 130 КК да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
даведка / Адказаць
06.11.2022
Правозащитники отстают от МВД по наполнению списка экстремистов, но опережают по списку террористов КГБ.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру