Тысячы людзей выйшлі ў Перу патрабаваць адстаўкі прэзідэнта
Тысячы людзей выйшлі на вуліцы перуанскай сталіцы Лімы з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта Пэдра Касцілья, левага лідара, урад якога знаходзіцца пад следствам па абвінавачанні ў карупцыі. Той назваў пратэстоўцаў рэакцыянерамі і ворагамі народа, піша РБК-Украіна.
Фота: twitter.com/ComentarioUdeC
Паліцыя ў пластыкавых касках і шчытах прымяніла некалькі балончыкаў са слезацечным газам, спрабуючы разагнаць натоўп. Паведамленняў аб траўмах не паступала.
Касцілья, які заняў пасаду ў ліпені мінулага года, ужо перажыў дзве спробы імпічменту. Заканадаўцы ад апазіцыі патрабуюць новага судовага працэсу супраць прэзідэнта, хоць Кангрэс прызнаў, што ён не набярэ дастатковай колькасці галасоў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ