Выпадак адбыўся днём 3 лістапада, паведамляе Таварыства выратавання на водах.

Трое мужчын адправіліся парыбачыць на Днепра-Брагінскае вадасховішча, што ў Лоеўскім раёне. Лавілі рыбу з маторнай «казанкі». У нейкі момант адзін з рыбакоў няўдала ўпаў на борт, цэнтр цяжару зрушыўся, і лодка перакулілася.

Мужчыны правялі больш за 30 хвілін у вадзе, пакуль іх не заўважылі іншыя рыбакі і не дапамаглі дабрацца да берага. Гэтая гісторыя не скончылася трагічна толькі дзякуючы выратавальным камізэлькам, якія былі на рыбаках.

Да берага ім трэба было пераадолець шлях у сотні метраў.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0