Аятала Хаменеі. Фота: Офіс найвышэйшага правадыра Ірана via AP

«Дзяржава-тэрарыст канцэнтруе сілы і сродкі для магчымага паўтарэння масіраваных удараў па нашай інфраструктуры. Перш за ўсё, энергетычнай. Для гэтага Расіі спатрэбіліся іранскія ракеты. Мы рыхтуемся адказваць», — сказаў ён.

Зяленскі паведаміў, што абмеркаваў сёння з прэзідэнтам Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен пытанне адказнасці Ірана за дапамогу Расіі ў вайне.

«Іранскі рэжым павінен быць пакараны. І гэтае пытанне мы паднімем не толькі сярод нашых традыцыйных партнёраў. Увесь свет будзе ведаць, што іранскі рэжым дапамагае Расіі працягваць гэтую вайну… Кожны, хто дапамагае працягваць Расіі гэтую вайну, павінен разам з ёй адказваць і за наступствы гэтай вайны», — сказаў Зяленскі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

10
Litvin / Адказаць
07.11.2022
О як запеў . А твой Рэжым хіба не павінен быць пакараным за тое што ведаючы што ідзе вайна не эвакуірваў людзей?
3
Кош / Адказаць
07.11.2022
Litvin, ты брэшаш. 1) Ва Ўкраіне зьмяняемасьць улады, ніякага "рэжыму", усё адпаведна Канстытуцыі, 2) Кіеў ня ведаў, "што ідзе вайна", Пуцін і Лаўроў увесь час казалі, што яны не рыхтуюць уварваньня ва Ўкраіну, а ўсе размовы пра вайну - гэта "заходняя гістэрыя", выкліканая мірнай ратацыяй расейскіх войскаў на тэрыторыі Расеі. 3) Расея ўварвалася ва Ўкраіну зьнеціўку, зьнянацку, у традыцыях трэцяга рэйха, дваццаць чацьвёртага лютага, "...ровно в четыре часа, Киев бомбили, нам говорили, что началася война..."
0
Мі / Адказаць
07.11.2022
Litvin, о як канторскія запелі, ды яшчэ й на мове. Файненька, вось што Ўкраіна робіць ў імі
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру