Фота грузавікоў з лагатыпам кампаніі «Westavto». Фота ўзятае з сайта кампаніі

Фота грузавікоў з лагатыпам кампаніі «Westavto». Фота ўзятае з сайта кампаніі

«БЧБ-расфарбоўкай» лічыцца, па апісанні чытача Віктара (імя зменена), чырвоная гарызантальная паласа на белым фоне. Паводле яго слоў, яшчэ ў студзені да некалькіх яго калег-уладальнікаў такіх прычэпаў прыходзілі сілавікі, аднаго «хацелі пасадзіць на суткі», у другога «арыштавалі машыну з грузам і змясцілі на штраф-стаянку да суда», склалі пратакол за адзіночны пікет.

Суразмоўца кажа, што тады кіроўцам такіх цягачоў давялося здымаць налепкі або зафарбоўваць іх, а некаторым супрацоўнікі РАУСа «прапанавалі проста дадаць зялёную палоску». 

19 студзеня ў інстаграме работніка дзяржканала АНТ Аляксандра Плескачова з'явіўся пост з фота такіх грузавікоў — відаць, як машына з такім лагатыпам едзе па Лідзе, затым здымак кола, на якім стаіць блакатар. Ёсць яшчэ дзве фатаграфіі — на адной мужчына зафарбоўвае чырвоную паласу белай фарбай, а на другой (мабыць, гэта ўжо іншае аўто) пад чырвонай лініяй ужо прафарбаваная зялёная.

Прычэпы грузавікоў, якія іх уладальнікам і кіроўцам давялося перафарбоўваць. Фота: instagram.com/alextvples

Прычэпы грузавікоў, якія іх уладальнікам і кіроўцам давялося перафарбоўваць. Фота: instagram.com/alextvples

У суразмоўцы «Зеркала» — такая ж машына. Чырвоную налепку з яе прыйшлося зняць, тлумачыць мужчына. Паводле яго слоў, ДАІ ў Лідзе цяпер адлоўлівае кіроўцаў з іншых рэгіёнаў, якія праязджаюць па раённых дарогах, і ставіць грузавікі пад арышт. Віктар нядаўна заўважыў такія на стаянцы, дзе знаходзіцца ягоны цягач.

Як расказалі «Зеркалу» ў праваабарончым цэнтры «Вясна», 3 кастрычніка ў Лідзе асудзілі мужчыну за «пікетаванне шляхам выпуску на лінію фургона-рэфрыжэратара з бел-чырвона-белым сцягам». Яму далі штраф у 1600 рублёў па ч. 1 арт. 24.23 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Арышт, які раней быў накладзены на фургон, суддзя адмяніў.

Па словах суразмоўцы «Зеркала» Віктара, кіроўцы, якіх затрымлівалі сілавікі, «ездзілі на машынах ад брэсцкай фірмы «Вестаўта». У кампаніі сапраўды такі лагатып, але перавозчык працуе ў Беларусі ўжо больш за 25 гадоў.

Як распавёў прадстаўнік «Вестаўта», куды журналістка «Зеркала» патэлефанавала як нібыта ўладальніца падобнай машыны, такіх грузавікоў у фірмы амаль не засталося. Раней, сапраўды, старыя прычэпы-рэфрыжаратары былі з чырвонай паласой на белым фоне, а цяпер практычна ўсе іх распрадалі, і калі недзе яны яшчэ ездзяць, то гэта ўжо іпэшнікі, прыватнікі. У фірмы ва ўласнасці такіх засталося толькі два. Астатнія прычэпы, па словах прадстаўніка кампаніі, — белыя. Дзве машыны з чырвонымі палосамі не арыштоўвалі і кіроўцаў не затрымлівалі, удакладняе суразмоўца.

Грузавік з лагатыпам «Вестаўта» на стаянцы. Па словах Віктара, машына арыштаваная да суда. Фота чытач даслаў у рэдакцыю ў пачатку лістапада 2022 года

Грузавік з лагатыпам «Вестаўта» на стаянцы. Па словах Віктара, машына арыштаваная да суда. Фота чытач даслаў у рэдакцыю ў пачатку лістапада 2022 года

«Зеркало» патэлефанавала таксама ў ДАІ Лідскага РАУСа і спыталася, ці можна ездзіць на машыне, не здымаючы і не зафарбоўваючы чырвоную паласу на белым фоне. А таксама — што наогул рабіць кіроўцу такой машыны. Па тэлефоне адказалі, што гэта залежыць ад таго, «як палоскі арганізаваныя, груба кажучы». Калі машына белая, а пасярэдзіне — чырвоная паласа, то гэта, маўляў, могуць расцэньваць як адзіночны пікет. Але калі палосы нанесеныя даўно, то, на думку суразмоўцы, пытанняў у такім выпадку не будзе. Асабліва калі ёсць адпаведныя дакументы.

На пытанне, ці трэба зафарбоўваць лінію, у ДАІ суха адказалі, што інфармацыяй на гэты конт не валодаюць.

Клас
5
Панылы сорам
66
Ха-ха
5
Ого
8
Сумна
8
Абуральна
47