Міністр замежных спраў Індыі Субраманьям Джайшанкар падчас перамоваў з Сяргеем Лаўровым заклікаў Маскву спыніць вайну і прыйсці да міру з Украінай.

Джайшанкар сказаў Лаўрову, што ў сусветнай эканоміцы краіны «занадта ўзаемазвязаныя», каб вайна сур'ёзна не паўплывала на краіны ў іншых частках свету, паўтарыў словы прэм'ера краіны пра тое, што цяпер «не эпоха вайны», і заклікаў Расію вярнуцца да дыялогу і дыпламатыі.

Таксама ён дапусціў, што ў канчатковым выніку Індыя можа згуляць пасярэдніцкую ролю ў выпадку аднаўлення мірных перамоў. «Індыя будзе настолькі карысная. Мы адназначна на баку міру, павагі міжнароднага права і Статута ААН», — сказаў міністр.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
a hot.tam.idze / Адказаць
09.11.2022
Кіньце купляць расейскую нафту. Індыя як звычайна, хоча і ракам сесці і рыбку з'есці.
0
негодяй и падонак / Адказаць
09.11.2022
a hot.tam.idze, в Индии под 1.5 ярда очень нищих голопопых людей, у которых денег нет даже на билет на поезд - на крышах катаюцца - оным жЫзненно важно куплять ништяки подзяшэуле. не проблема индии, что здзяциниушы дурашка лилипутто на старость лет решил с одной усаценькой кокеткой на пару в солдатики пагуляць. Индусы искренне не понимают как можно, имея за четверть века 6 трлн нефте-газодалярау, ставить в приоритет войнуху и гуляцца у инператара вместо благоустройства своей вверенной страны. и я, кстати, разделяю это недоумевание.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру