Newsweek

Праўда, на практыцы гэты чалавек (або група людзей) могуць атрымаць нашмат менш. Квіткі Powerball каштуюць 2 даляры, і ў пераможцы ёсць магчымасць выбраць альбо аднаразовы (крыху меншы) плацеж, які складзе 997,6 млн даляраў да выплаты падаткаў, альбо атрыманне поўнай сумы ў выглядзе ануітэта (гэта значыць штогадовай выплаты), які пералічваецца на працягу 29 гадоў. Амаль усе пераможцы выбіраюць варыянт выплаты наяўнымі.

Пра таго, хто менавіта купіў шчаслівы латарэйны білет, пакуль не паведамляецца. Вядома толькі, што білет набылі ў Каліфорніі, на тэрыторыі Алтадзіны, непадалёк ад Лос-Анджэлеса.

Яшчэ адзін чалавек выйграў 2 млн даляраў, а 21 білет прынясе ўладальнікам па мільёне даляраў.

Па меры таго, як на працягу трох месяцаў нікому не ўдалося адгадаць запаветныя нумары, прызавы выйгрыш працягваў расці.

Па даных Powerball, шанцы на выйгрыш джэкпота ў розыгрышы складалі адзін да 292,2 мільёна.

Папярэдні сусветны рэкорд па памеры джэкпота быў у 2016 годзе, калі 1,59 млрд даляраў былі падзеленыя паміж трыма гульцамі Powerball.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру