Delfi.lt

У пагранпункце Кяна ў аўторак каля 15.30 супрацоўнікі мытні і Службы аховы дзяржмяжы Літвы праверылі састаў, які прыбыў з Беларусі. На адным з вагонаў — цыстэрне, якая перавозіла ўгнаенні або кампаненты для вытворчасці ўгнаенняў, — быў заўважаны незаконны знак — сімвал расійскай вайсковай агрэсіі Z, паведамілі ў мытні.

Вагон затрымалі і вярнулі ў Маладзечна.

Як паведамляецца, адпраўніком грузу, прызначанага для літоўскай кампаніі, з'яўляецца расійскае прадпрыемства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Кузя / Адказаць
09.11.2022
Правiльна, трэба шваль вучыць, пакуль не зразумее.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру