Па выніках галасавання пераможцам быў названы малюнак школьніцы з прыфрантавога Мікалаева.

Большасць людзей, якія ўзялі ўдзел у галасаванні, кранула ілюстрацыя «Раз'яднаныя вайной», створаная 11-класніцай Валерыяй Міхайлавай.

На эскізе намаляваная дзяўчына і ўкраінскі вайсковец, якія сустракаюць свята паасобку: яна — у адзіноце пад упрыгожанай гірляндамі ёлкай, ён — на лініі фронту сярод выбухаў.

Нездарма гэтая ілюстрацыя стала лідарам анлайн-галасавання.

«Зараз мільёны тых, хто нясе ў сабе боль расстання з любімымі. І мільёны тых, каму застаецца толькі ў думках абдымаць іх на адлегласці. І мільёны тых, хто марыць пра ціхі 2023 год для Украіны і для кожнага з нас», — паведамляе Укрпошта.

Новая калядная паштовая марка будзе выпушчана ў снежні.

Клас
21
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
0