Крок 1. Адкрыйце Viber на смартфоне. Націсніце на кнопку «Яшчэ».

Крок 2. Націсніце «Налады», далей — «Канфідэнцыяльнасць» і «2-крок праверка».

Крок 3. Націсніце «Стварыць PIN-код».

Крок 4. Прыдумайце шасцізначны лічбавы код. Увядзіце яго, а пасля пацвердзіце.

Крок 5. Калі вы раней не пацвярджалі ваш email ці не ўводзілі яго, то давядзецца гэта зрабіць. Пасля ўводу адраса вам на email прыйдзе спасылка, якая дазволіць вам пацвердзіць адрас.

Крок 6. Пасля гэтага двухэтапная аутэнтыфікацыя будзе наладжаная. Цяпер, каб увайсці ў акаўнт, вам штораз давядзецца ўводзіць пін-код. Калі нехта паспрабуе яго падабраць, то ў яго будзе ўсяго пяць спробаў з адной прылады. Таму код мусіць быць даволі надзейны і не з'яўляцца, да прыкладу, вашай датай нараджэння.

Да «двухфактаркі» ад вайбера ёсць пытанні. Першае — чамусьці пароль павінен складацца толькі з шасці літар. Другое — чамусьці абавязкова прывязваць email.

Але, вядома, гэта вялікі крок наперад для Viber, які ўжо шмат гадоў запар лаялі за адсутнасць функцыі двухфактарнай аўтэнтыфікацыі, магчымасць дадаць якую ўкаранілі ўсе канкурэнты кампаніі.

Клас
22
Панылы сорам
4
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1