Фота: Delfi

Фота: Delfi

«Мы атрымалі паведамленне аб выкінутых у кантэйнер кнігах XVIII-XIX стст., адразу ж паехалі, каб іх агледзець. На жаль, да нашага прыезду кнігі ўжо былі знішчаны. У адну кучу былі зваленыя вокладкі, у іншай ляжалі блокі спрэсаваных кніг. Большая частка знішчаных кніг — перыядычныя выданні пачатку XX ст., выдадзеныя на англійскай, польскай, нямецкай і французскай мовах. Гэта выданні па медыцыне і фармацэўтыцы. Частка кніг была выдадзена ў XIX ст., больш старых выданняў (напрыклад, XVIII ст.) не выявілі», — заўважылі прадстаўнікі Дэпартамента.

Амаль усе выданні, па словах спецыялістаў, — гэта кнігі з міжваенных бібліятэк універсітэта імя Вітаўта Вялікага, Стэфана Баторыя (цяпер — Віленскі ўніверсітэт) і іншых устаноў Вільні і Каўнаса таго перыяду.

Фота: Delfi

Фота: Delfi

«Устанавіць культурную каштоўнасць знішчаных выданняў складана, але няма сумненняў у тым, што яны ўяўлялі цікавасць ужо тым, што ў іх былі штампы ўніверсітэтаў таго перыяду, гэта частка гісторыі гэтых навучальных устаноў», — сказана на старонцы Дэпартамента ў фэйсбуку.

Выпадкова ацалела кніга Густава Гаўгера (Gustav Gauger «Repetorium Pharmazie und praktische chemie in Rusland») 1845 г. У ёй можна даведацца пра аптэкі, якія ў той час дзейнічалі на тэрыторыі Літвы.

«Напрыклад, уладальнікам аптэкі ў Рэтавасе быў сам граф Агінскі, а ва Укмерге была асобная аптэка яўрэйскай абшчыны. На шчасце, гэта кніга з цікавымі гістарычнымі данымі ацалела і будзе перададзена ў музей для далейшага аналізу. Пачата расследаванне па факце знішчэння, верагодна, каштоўных аб'ектаў культуры», — паведамілі прадстаўнікі Дэпартамента.

Клас
3
Панылы сорам
13
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
15
Абуральна
29