«Украінскі контрнаступ на Херсонскім напрамку са жніўня — скаардынаваная кампанія па перахопе, накіраваная на тое, каб прымусіць расійскія войскі адступіць за Дняпро без неабходнасці буйных наземных наступальных аперацый з боку Украіны, — верагодна, увянчалася поспехам», — гаворыцца ў традыцыйнай зводцы.

На працягу мінулых месяцаў украінскія войскі праводзілі мэтанакіраваную і добра выкананую кампанію па нанясенні ўдараў па месцах засяроджвання расійскіх войскаў, вайсковых аб'ектах і вузлах лагістыкі па ўсёй Херсонскай вобласці, каб зрабіць далейшае ўтрыманне расійскіх пазіцый на заходнім беразе немагчымым без неабходнасці правядзення маштабных і дарагіх наземных аперацый для вызвалення тэрыторыі.

Пры гэтым расійскія крыніцы адзначылі, што вывад войскаў з'яўляецца натуральным следствам мэтанакіраваных і сістэматычных украінскіх удараў, якія каштавалі расійскай групоўцы на заходнім беразе яе асноўных артэрый забеспячэння, што паступова зменшыла іх агульную сілу і магчымасці.

Аналітыкі адзначаюць, што расійскае адступленне наўрад ці з'яўляецца пасткай, якая мае на мэце прывабіць украінскія войскі ў баі пад Херсонам, як мяркуюць некаторыя ўкраінскія і заходнія крыніцы.

«Расійскае камандаванне, безумоўна, будзе спрабаваць запаволіць прасоўванне ўкраінскіх войскаў, каб забяспечыць упарадкаваны адыход, і некаторыя сілы могуць застацца, каб затрымаць украінскія войскі ў самым Херсоне, але гэтыя баі будуць толькі сродкам для вываду як мага большай колькасці расійскіх падраздзяленняў у належным парадку», — сцвярджаюць у ISW.

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2