«Думаю, гэтая тэма вас здзівіць. Расія капае новыя акопы на поўначы Крыма», — напісаў ён у твітары. У якасці прыкладу ён прывёў здымак, зроблены ў раёне Армянска ў пачатку лістапада. Там, па яго словах, аднаўляюць старыя акопы і рыюць новыя.

Таксама Бенджамін Пітэт апублікаваў здымкі, зробленыя ў жніўні і кастрычніку ў раёне кантрольна-прапускнога пункта «Чангар», размешчанага паміж Крымам і Херсонскай вобласцю. Па словах эксперта, у гэтым месцы расійскія сілы аднавілі наяўныя ўмацаванні і стварылі новыя.

Акрамя таго, сцвярджае спецыяліст, ахоўныя збудаванні таксама ўзводзяць у Херсонскай вобласці, напрыклад, у раёне пасёлка Наватроіцкае. Піт заявіў, што абарончыя пазіцыі будуюць па ўсім рэгіёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1