Эму Сцепулёнак затрымалі 29 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, заведзенай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра, піша «Вясна».

Першыя два месяцы жанчыну ўтрымлівалі ў жодзінскай турме №8, а потым перавялі ў віцебскі СІЗА №2. Нягледзячы на тое, што ў Жодзіна фігуранты «справы Зельцэра» знаходзіліся ў нечалавечых умовах, Сцепулёнак у лістах пісала, што ў Віцебску да яе ставіліся яшчэ горш. Ёй нават не аказвалі медыцынскую дапамогу.

Жанчына не мае ў Беларусі ані сваякоў, ані сяброў, але неабыякавыя людзі не пакінулі яе сам-насам з рэпрэсіямі, таму ўвесь час дапамагалі ёй. За час у зняволенні ў яе пагоршылася здароўе і сапсаваўся зрок. У сярэдзіне верасня жанчыне змянілі меру стрымання і перавялі на хатні арышт. 7 лістапада Эма Антонаўна адзначыла 69-годдзе дома.

Спачатку паведамлялася, што яе вінавацяць паводле артыкулаў 369 і 130 Крымінальнага кодэкса, але цяпер яе судзяць за абразу Лукашэнкі (артыкул 368 Крымінальнага кодэкса) і за абразу прадстаўніка ўлады (артыкул 369 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс пачаўся 10 лістапада ў судзе Мёрскага раёна. Справу пенсіянеркі ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Ірына Яскевіч.

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
59