Фота: Amazon Studios

Навуковая фантастыка можа заблытаць шмат каго, але серыял, пра які сёння раскажам, пачынаецца даволі зразумела. І гэта нягледзячы на тое, што яго стваральнікі — Ліза Джой і Джонатан Нолан, аўтары іншага тэлевізійнага шэдэўра «Свет Дзікага Захаду», піша Guardian.

Асноўная частка сюжэта пачынаецца ў 2032 годзе ў амерыканскіх горах Блакітнага хрыбта, дзе Флін і яе брат Бёртан даглядаюць хворую маці. Флін працуе ў цэху 3D-друку. Іх свет падобны да нашага, але крыху зменены: напрыклад, Міністэрства ўнутранай бяспекі ставіцца з падазрэннем да любога зняцця наяўных у банкамаце.

Бёртан — прафесіянальны гулец у гульні ў віртуальнай рэальнасці. Менш умелыя геймеры могуць наняць яго, каб ён праходзіў гульні замест іх, і часам яго падмяняе Флін. Яна гуляе лепш за брата, але яе не так ахвотна наймаюць, як мужчыну (некаторыя рэчы ніколі не мяняюцца), і Флін увогуле аддае перавагу жыццю ў рэальным свеце.

Раптам з’яўляецца магчымасць зарабіць вялікія грошы, і для гэтага трэба ўсяго толькі пратэсціраваць новую і звышдасканалую гульню. Флін бярэцца за такі шанс і неўзабаве атрымлівае асалоду ад захапляльнай прыгоды ў стылі Джэймса Бонда, але хутка прыгода пачынае яе пужаць. Тое, што пачалося як катанне на матацыкле па футурыстычным Лондане і флірт з прыгожымі жанчынамі, ператвараецца ў свет, дзе выдаляюць вока без анэстэзіі і змагаюцца гукавай зброяй, і гэты свет пачынае здавацца занадта рэальным.

Усё сапраўды рэальна, і футурыстычная сталіца — насамрэч Лондан у 2099 годзе. Там жыве чалавек, якога клічуць Уілф Нетэртан. Яго наведвае дзяўчына, якая выратавала яму жыццё ў мінулым, і цяпер яна прыйшла развітацца з Уілфам перад тым, як адправіцца ратаваць свет — не наш, яшчэ адзін.

Словамі «перыферыйныя прылады» называюць целы кібаргаў, да якіх карыстальнікі сімулятараў могуць падключацца з розных месцаў і нават розных часоў. Менавіта тут мы павінны вас пакінуць сам-насам з гэтай гісторыяй, каб даць магчымасць вырашыць, падабаецца яна вам ці не.

Гэта віртуозная экранізацыя Гібсана, якая захоўвае і інтрыгу, ўнутраную логіку твора, якой бы складанай яна ні была. Тыя, хто здолее зразумець «Перыферыйныя налады» на больш глыбокім узроўні, дакладна будуць вельмі задаволеныя гэтым серыялам. Астатнія ж могуць проста нацешыцца развіццём сюжэта.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 8,2/10

Rotten Tomatoes — 74% (крытыкі), 88% (гледачы)

Чытайце таксама:

Самы недаацэнены серыял года. Чаму варта паглядзець «Раздзяленне», калі вы яго прапусцілі

Што паглядзець. «Аляска Дэйлі» (Alaska Daily) — таямнічая гісторыя з лаўрэаткай «Оскара»

Пра скандынаўскія фільмы, полацкія сыркі, дом і паслядоўнасць. Гутарка з дырэктаркай найбуйнейшага беларускага незалежнага кінафестывалю

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
300 чухланцев / Адказаць
13.11.2022
Первые четыре серии - завлекают. Надежда, что будет что то уровня Видоизмененного углерода, который снят по тому же автору. Но потом...тупость. Всё убивает тупость и главная героиня Мери Сью. Диалоги - мое почтение... делать так уныло, это надо талант иметь. Посмотреть ради интереса стоит, в целом - сериал можно пропускать, ничего не потеряете. а жаль(. Идея сериала всплакнула и ушла из сериала...
0
Слаўгарадская раённая бібліятэка / Адказаць
17.11.2022
300 чухланцев, Altered carbon - гэта не Гібсан, а Рычард Морган
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру