Міністэрства інфармацыі Беларусі адрэагавала на гэтую навіну: у сваім тэлеграм-канале запатрабавала ад Google тлумачэнняў па факце блакіроўкі. Яно палічыла «недапушчальным беспадстаўнае абмежаванне свабоды слова».

«Міністэрства інфармацыі мяркуе, што падобныя непрыязныя крокі з боку лічбавых карпарацый з'яўляюцца праявай нядобрасумленнай канкурэнцыі і ганебнай палітыкі падвойных стандартаў у інфармацыйнай сферы», — гаворыцца ў паведамленні.

label.reaction.like
9
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
18
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0