«Тыдні два назад прыкладна гэта было. Я ішоў па лесе, раптам бачу, нешта ляжыць. Падумаў спачатку, што пачак з-пад папярос. Пайшоў далей, але вырашыў вярнуцца і разгледзець знаходку. Аказалася, кашалёк вельмі мокры», — расказвае Аляксандр Яфімавіч.

«Не мог разгледзець, што там менавіта ўнутры. А калі б спрабаваў дастаць, паперы парваліся б дакладна, вельмі шчыльна быў набіты… Дома прасушваў доўга і толькі на наступны дзень вырашыў разгледзець, што за паперы! Аказалася, расійскія грошы! Некалькі тысяч рублёў. Убачыў і банкаўскія карткі. А яшчэ паперку, на якой напісаны нумар тэлефона, імя і прозвішча ўладальніка, а таксама кантактныя даныя яго жонкі, — распавядае пенсіянер.

Аляксандр Яфімавіч не задумваючыся вырашыў знайсці ўладальніка. Так выхаваны!

— Чужога, не заробленага, не трэба. Ды і не бедны я, ж пенсію атрымліваю своечасова. А яшчэ падумаў, што, напэўна, чалавек, які згубіў, вельмі перажывае. Паехаў да дачкі ў Віцебск, каб абмеркаваць, як перадаць можна. Нашы сваякі жывуць у Маскве, можа, зяць у госці да іх збіраецца ў бліжэйшы час? Мы вырашылі тэрмінова патэлефанаваць чалавеку, чые даныя былі ў кашальку.

Расіянін на тым канцы проваду быў прыемна здзіўлены, у тым ліку і таму, што мы агучылі суму наяўных — менавіта такую, якая і была ў кашальку.

«Дамовіліся, што перададзім кашалёк праз пару дзён, як толькі зяць адправіцца ў Маскву», — расказаў жыхар глыбінкі.

Жонка расіяніна Алена распавяла, што муж быў па справах у Беларусі. Недалёка ад беларуска-расійскай мяжы ехаў на аўтамабілі, вырашыў у лесе зрабіць фота грыбоў.

— Калі даставаў тэлефон, выпаў кашалёк. Добра, што была заначка, гэтых грошай хапіла, каб купіць паліва і даехаць да Масквы, — успамінае жонка.

У сям'і масквічоў трое дзяцей: хлопчыкам 8 і 6 гадоў і 3 гады дзяўчынцы. Сёлета пабывалі ў Беларусі некалькі разоў. У Мінску жыве хросны малодшай дачкі. Улетку падарожнічалі па краіне на аўто.

— Тое, што нам вярнулі кашалёк, безумоўна, вельмі высакародна. Мы б і самі так зрабілі! Беларусы пакарылі нас сваёй дабрынёй, гасціннасцю і працавітасцю. А ўчынак Аляксандра Яфімавіча яшчэ раз пацвердзіў, што ў Беларусі жывуць выдатныя добрыя людзі, — завяршыла размову жанчына.

Клас
95
Панылы сорам
5
Ха-ха
19
Ого
5
Сумна
11
Абуральна
21