Вечарам 11 лістапада група лукашыстаў напала на жыхароў жылога комплексу ў квартале між вуліцамі Чарвякова, Кахоўскай і Сморгаўскім трактам у Мінску.

У гэтым квартале склалася моцная супольнасць. Жыхары намалявалі на адной са сцен мурал з «дыджэямі перамен». Лукашысты замалёўвалі мурал рознымі спосабамі 14 разоў, але жыхары яго аднаўлялі. 

Каля 22-й гадзіны 11 лістапада ў двор прыехалі група лукашыстаў у цывільным і масках, пачала зразаць беларускія стужкі, а потым напала на жыхароў, якія не давалі ім гэтага рабіць.

Дзякуючы афіцэрам КДБ ды іншых сілавых структур, якія перадалі «Байполу» аўдыязапісы і білінг тэлефонаў, гэтае аб'яднанне сілавікоў правяло дэталёвае расследаванне гібелі Рамана Бандарэнкі. Расследаванне дало падставы меркаваць, што ў групе, якая напала на жыхароў Мінска, былі ў тым ліку дзве асобы з вузкага кола Аляксандра Лукашэнкі: яго прэс-сакратарка Наталля Эйсмант і хакейны трэнер Дзмітрый Баскаў. Біў Рамана Бандарэнку, імаверна, іх хаўруснік — кікбаксёр, супрацоўнік МУС Дзмітрый Шакута. Пасля гібелі Рамана Бандарэнкі Следчы камітэт і пракуратура не правялі належнага расследавання, а Аляксандр Лукашэнка ўзвёў хакеіста Баскава ў ранг сенатара.

Чытайце таксама: «Усе дзеянні ўладаў спрыяюць таму, каб беларусы ў выніку перамаглі». Сястра Рамана Бандарэнкі — пра два гады без брата і свой свет цяпер

«Плошча Перамен» пасля гібелі Рамана Бандарэнкі ФОТЫ

З'явілася дадатковае расследаванне па смерці Бандарэнкі. Якія новыя рэчы адтуль вядомыя?

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
96
Абуральна
4