«Найлепшым рашэннем канфлікту ва Украіне будзе заключэнне міру, і меркавання толькі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна тут недастаткова, неабходная размова з Кіевам», — заявіў турэцкі прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган журналістам, перадае CNN Türk.

«Мы таксама звяжамся з Зяленскім і абмяркуем, што яны думаюць, як яны глядзяць на нешта падобнае», — сказаў Эрдаган.

Прэзідэнт Турцыі дадаў, што ў найбліжэйшыя два-тры дні можа адбыцца размова з Пуціным, на якой яны б абмеркавалі перамоўны працэс. 

«Вядома, Захад, асабліва Амерыка, атакуе Расію практычна без абмежаванняў. Перад тварам усяго гэтага Расія аказвае супраціў», — лічыць турэцкі лідар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Пацыфіст / Адказаць
12.11.2022
Эрдаган-міратворац, ну проста голуб міру. З багатым досведам міралюбства для армянаў, курдаў...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру