Ён заявіў, што Расія абараняе сваіх грамадзян. «І што менавіта наша краіна вяртае і ўжо вярнула спрадвечныя расійскія землі, а не наадварот. І гэта вяртанне працягнецца», — напісаў Мядзведзеў. 

На яго думку, Расія ў адзіночку змагаецца з НАТА і з усім заходнім светам.

«Менавіта Расія сёння фарміруе будучы светапарадак, а не штаты з брытаніяй або цёмным кіевам» (аўтарская арфаграфія і пунктуацыя захаваныя)», — лічыць намеснік старшыні Рады бяспекі.

«Таму любыя паралелі з мінулым няслушныя або ўмоўныя. Акрамя адной: мы і ў адзіночку ўмеем знішчаць магутнага ворага або варожыя саюзы», — рэзюмаваў былы прэзідэнт і прэм'ер-міністр Расіі.

Раней Мядзведзеў выказаўся пра «старога дурня» ў «Піндастане» і назваў Украіну «краінай 404».

Чытайце таксама:

Эксперт патлумачыў мэты радыкальных выказванняў Дзмітрыя Мядзведзева

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Железный Дровосек / Адказаць
12.11.2022
В кустах игрушечный медведев глазами страшными глядит! Ему пора курсы вести в цирковом училище,у него замечательно получается следовать за своим призванием—быть клоуном . Жаль,такой талант прошляпили,не разглядели. Это ж надо —где-то на помойке откопать присоединялку исконных русземель и размахивать ею! В костюме клоуна. Не каждому дано! Снимаю шляпу.
0
Пеця / Адказаць
12.11.2022
Хворы п...
3
Сергей / Адказаць
12.11.2022
А калі Германія пачне адраджаць Тэўтонскае каралеўства ці Турцыя сваю Порту, дык гэта будзе кашмар. Пры ўварванні Расія пераследуе мэту адкінуть НАТА ці вяртанне спрадвечных земляў?

Нашыя выбітныя гісторыкі і этнографы, Карскі, Каяловіч, былі заходнерусістамі. Мабыць, то была і нядрэнная ідэя, аднак не сёння. І вінавая ў гэтым у першую чаргу Расія. Тым, што ваюе у кожнай буйной вайне і не шкадуе сваіх. Няхай Лукашэнка знойдзе сілы і трымаецца ад вайны як мага далей.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру