На ўсіх мапах — 85 суб'ектаў, як і было да верасня гэтага года. Пры гэтым у пераліку рэгіёнаў, размешчаных побач з картамі, анексаваныя рэгіёны згадваюцца.

У 2014 годзе, калі далучалі Крым, мапа на сайце Крамля абнавілася праз тры дні пасля таго, як Пуцін падпісаў усе дакументы. Тады ж памяняў карту на сваім сайце і Савет Федэрацыі.

З моманту «далучэння» чатырох рэгіёнаў іх памер пад кантролем Расіі ўжо скараціўся.

На наступны дзень пасля ўрачыстай цырымоніі ў Крамлі быў здадзены Ліман. А на гэтым тыдні Расія сышла з правага берага Дняпра, пакінуўшы ў тым ліку Херсон — адзіны абласны цэнтр, заняты пасля 24 лютага.

Пасля адступлення з правага берага Дняпра Расія пазбавілася кантролю над 4,9 тыс. кв км, сведчаць падлікі «Агентства». Пасля гэтага ў Расііі застаецца блізу 65 тысяч кв км анексаванай ва Украіны тэрыторыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
А / Адказаць
13.11.2022
Ведалі, што ненадоўга)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру