Фота: «Мінск-Навіны»

Фота: «Мінск-Навіны»

У найбліжэйшы час пад знос пойдуць дамы ў межах вуліц Філімонава — Сталетава — Сляпянскай воднай сістэмы; Арлоўскай — Нававіленскай — Шчадрына — Гая; Валгаградскай — Караленка — Ватуціна — Кутузава; Грушаўскай — Шчорса і іншых, пішуць «Мінск-Навіны».

Гэта звязана з рэалізацыяй Генплана горада, кажа намеснік начальніка аддзела ўліку і размеркавання жыллёвага фонду ўпраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Святлана Вішнеўская.

Уласнікам дамоў ці кватэр, якія пойдуць пад знос, даюць два варыянты на выбар: альбо іншае жыллё, альбо грашовая кампенсацыя.

Кампенсацыя разлічваецца па рынкавым кошце жылля, якое зносіцца.

У законе прапісаны яшчэ такія варыянты, як будаўніцтва дома, раўнацэннага па добраўпарадкаванні і агульнай плошчы таму, што быў, альбо перанос і аднаўленне дома на іншым участку. Але для Мінска такіх магчымасцяў цяпер няма.

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
14
Абуральна
64