Лукашысты вядуць затрыманых за антываенны пратэст. Мінск, люты 2022

«Нас прывезлі з Фрунзенскага РУУСа разам з п'янымі, наркаманам, парай бесхацінцаў, — расказвае ў сацыяльных сетках жанчына. — Некаторыя паводзілі сябе шалёна, але адчувалася, што персаналу гэты кантынгент блізкі, зразумелы. «Два кантрольныя», — сказалі пра нас на прыёме».

«Мяне і яшчэ аднаго хлопца, да якога ўранку прыйшоў ГУБАЗіК, прывезлі на Акрэсціна пасля суда. «Двое кантрольных», — сказалі яны, калі перадавалі нас наглядчыку».

«Суддзя кажа міліцыянту-канваіру: «Сёння ў мяне толькі кантрольныя».

Гэтыя выказванні былі зробленыя ў розны час і ў розных месцах. Можна зрабіць выснову, што гэта кодавае слова ў лукашыстаў. Літара «К», наколькі вядома, ставілася і на дакументах. Суддзі выносяць палітычным загадзя вызначаныя прысуды, а ў ізалятарах часовага ўтрымання для іх ствараюць умовы, роўныя катаванню: ім не даюць пасцеляў, не даюць спаць, атрымліваць перадачы, змяшчаюць у аднамесныя камеры па шэсць чалавек, у шасцімесных — па 20—30 чалавек.

Важна, каб механізмы масавых рэпрэсій і імёны катаў дакументаваліся. Знаходзьце, калі ласка, магчымасць перадаваць гэтую інфармацыю ў СМІ ці праваабаронцам.

Нагадаем, што дасылаць можна нам у тэлеграм-бот або на [email protected] А найлепш — тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы асабіста ведаеце. Можна гэта рабіць не наўпрост, а праз вашых родных ці сяброў, якія жывуць за мяжою.

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

20
Дзед-барадзед / Адказаць
13.11.2022
А толку, ужо дзясяткі год ідзе гэты збор прозвішчаў, рэжым як стаяў так і стаіць упэўнена на дзьвух нагах. Падобна што ў нас тут нічога ня зменіцца ні праз год ні пра 10 год бо людзям напляваць на ўсё, іх цікавіць толькі дзе выпіць, дзе гульнуць дзе смачна і весела футбік глянуць ды піцу па зніжцы замовіць. Не мае любыя беларусы нічога ня зменіцца ў Беларусі ні заўтра і праз 100 год.
1
* / Адказаць
13.11.2022
Камеры з палітычнымі зняволенымі называюць, здаецца, кантрольнымі
1
даведка / Адказаць
13.11.2022
Ясно, почему силовики долгое время позволяли судьям брать мзду, а теперь вообще их не задерживают за это.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру