Кадр з рэпартажу Sky News

«Шэрагу прадстаўнікоў СМІ, якія парушылі правілы працы ў раёне вядзення баявых дзеянняў, скасаваны дазвол на працу, а іх прэс-карты прызнаныя несапраўднымі, — заявілі ў Генштабе. — Нядаўна некаторыя прадстаўнікі СМІ, ігнаруючы дзейныя забароны і засцярогі, без узгаднення з адпаведнымі камандзірамі і службамі па сувязі з грамадскасцю вайсковых часцей ажыццяўлялі інфармацыйную дзейнасць у горадзе Херсоне яшчэ да завяршэння стабілізацыйных мерапрыемстваў».

Генштаб не назваў СМІ. Аднак крыніцы «Дэтэктар медыя» паведамляюць, што дазвол на працу адмянілі прынамсі шасці журналістам здымачных груп, у тым ліку CNN і Sky News. Акрамя іх у Херсоне пасля адступлення расійскіх войск працавалі здымачныя групы «Суспільнага» і «Грамадскага». Пра намер пазбавіць акрэдытацыі CNN і Sky News казала прэс-сакратарка Паўднёвага камандавання Наталля Гумянюк.

«Забарона існуе для ўсіх — яна была змешчана на старонцы «Поўдня», пра гэта паведамілі афіцыйна. Пакуль што праца СМІ ў Херсоне не прадугледжваецца ў сувязі з небяспекай», — папярэджвала яна.

Карэспандэнт CNN выходзіў у жывы эфір з адной з плошчаў Херсона, дзе сабраліся святкаваць адступленне расійскіх войскаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру