Фота: instagram.com/hellyhansen
У канцы жніўня генеральны дырэктар Ігар Рагановіч і юрыст Андрэй Карасёў набылі ТАА «Хелен Хансен» у Helly Hansen Russia AS, у кастрычніку кампанія атрымала новую назву — «Рытэйл РЦ».
Рагановіч удакладніў, што ў цяперашні час пад назвай «Хансен» у Расіі функцыянуюць шэсць аўтлетаў. Мяркуецца, што прадукцыя ў іх скончыцца праз 2-3 месяцы. «Рытэйл РЦ» плануе стварыць сетку крам спартыўнага адзення пад брэндам Move.
Бізнэсмен расказаў, што ў новых крамах будзе прадстаўлена адзенне ад Nike, Adidas, Puma, Mont, Kronos, Geox, Under Armor. Адзенне гэтых брэндаў некалькі тыдняў таму перасталі завозіць у Расію, таму Рагановіч не растлумачыў, як будзе ажыццяўляцца іх дастаўка.
Большасць крам Helly Hansen зачынілася або будзе зачынена пасля распрадажы запасаў тавараў.
Helly Hansen абвясціла пра прыпыненне працы сваёй анлайн-крамы ў Расіі пасля ўварвання Расіі ва Украіну. Пастаўкі прадукцыі ў расійскія крамы былі прыпыненыя.





