Пра гэта паведамляе рэпарцёр AP са спасылкай на інданезійскіх чыноўнікаў.
Прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава назвала паведамленні аб шпіталізацыі Лаўрова «фэйкамі». «Мы тут з Сяргеем Віктаравічам у Інданезіі чытаем стужку і не верым сваім вачам: аказваецца, ён шпіталізаваны. Гэта ўжо, вядома, вышэйшы пілатаж фэйкаў»,-напісала яна ў сваім тэлеграм-канале. Пазней Захарава апублікавала відэа з Лаўровым.





