«На сённяшні дзень падрыхтоўка спецыяльных падраздзяленняў жыццёва неабходная. З гэтай мэтай удасканальваецца наяўная сістэма. Спецыяльныя падраздзяленні будуць створаныя не толькі ва ўнутраных войсках, але і ў атрадах міліцыі асобага прызначэння. Неабходная тэхніка для гэтых мэтаў ужо закупленая. Створаныя падраздзяленні будуць рыхтавацца да супрацьдзеяння пагрозам і выклікам, якія існуюць з улікам цяперашніх рэалій», — сказаў Кубракоў.

Пагрозы і выклікі — не толькі знешнія, звязаныя з вайной ва Украіне, хоць і яны таксама падчас размовы згадваліся. Але не абмінуў увагай лукашэнкаўскі міністр і неабходнасць працягваць вайну супраць уласнага народа: 

«Нягледзячы на тое, што колькасць такіх [«экстрэмісцкіх»] злачынстваў на тэрыторыі Беларусі зніжаецца, тыя збеглыя, якія здзяйснялі злачынствы ў 2020 годзе і цяпер знаходзяцца за межамі краіны, спрабуюць расхістаць сітуацыю, — адзначыў Кубракоў. — 80% такіх злачынстваў здзяйсняецца праз інтэрнэт».

І пасля гэтага перайшоў да пагроз: «Да ведама тых, хто думае, што можна заставацца ананімнымі, — сёння сістэма МУС пайшла наперад. Нашы падраздзяленні інтэрнэт-выведкі выяўляюць і вызначаюць асоб, якія выношваюць намеры ўчыніць нейкія супрацьпраўныя дзеянні». А ў якасці прыкладу згадаў пра нядаўнія затрыманні «тэрарыстычных груп».

Клас
5
Панылы сорам
14
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
81