У прынятай рэзалюцыі, якую прапанавалі Украіна, Канада, Гватэмала і Нідэрланды, Генасамблея ААН выказалася за прыцягненне Расіі да адказнасці за парушэнне міжнароднага права і правоў чалавека. Была пацверджаная падтрымка суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а таксама выказана патрабаванне да Расіі неадкладна спыніць ваенныя дзеянні і вывесці войскі з тэрыторыі ў межах міжнародна прызнаных межаў Украіны.

Сярод 13-ці краін, якія прагаласавалі супраць рэзалюцыі, прагназавана апынулася і лукашэнкаўская Беларусь. Акрамя яе, падтрымалі Расію Кітай, КНДР, Сірыя, Іран, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Эфіопія, Куба, ️ Зімбабвэ, Эрытрэя, ️ Багамскія астравы, Малі і Нікарагуа.

З постсавецкіх краін Грузія і Малдова прагаласавалі за, Арменія і цэнтральнаазіяцкія краіны ўстрымаліся, Азербайджан і Туркменістан не галасавалі. У Еўропе адзіным нясмелым саюзнікам Расіі аказалася Сербія, якая пры галасаванні ўстрымалася. 

Клас
21
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
6