Павелічэнне насельніцтва планеты на 1 млрд адбылося за 12 гадоў. Адзнакі 8,5 млрд чалавецтва, паводле прагнозаў, дасягне да 2030 года, а піку — 10,4 млрд — да 2080-га.

За апошнія 200 гадоў колькасць насельніцтва Зямлі вырасла ў восем разоў. Так, напрыклад, калі ў пачатку 1900-х на планеце было ўсяго 1,6 млрд чалавек, то ў пачатку 2000-х — ужо 6 млрд, а ў 2011 годзе — 7 млрд. Такі імклівы рост тлумачыцца развіццём медыцыны, дасягненнямі ў галіне санітарыі, пашырэннем доступу да пітной вады, шырокім ахопам вакцынацыі.

ААН прагназуе, што ў 2023-м годе Індыя стане самай густанаселенай краінай свету і абыдзе па гэтым паказчыку Кітай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру