Следчы камітэт расказаў падрабязнасці расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да 33-гадовага жыхара Пінска, які абвінавачваецца ў замаху на забойства двух чалавек, а таксама ўцягванні ў злачынства свайго 11-гадовага сына.

Здарэнне адбылося 5 ліпеня. Кампанія мужчын дома распівала спіртное. Увечары паміж гаспадаром жылля і знаёмымі завязаўся канфлікт, падчас якога гаспадар збіў 37-гадовага госця, нанёсшы не менш за 18 удараў па галаве і целе. Да іх далучыўся хлопчык, які ўдарыў госця каля 40 разоў.

Далей мужчына ўзяў пнеўматычную стрэльбу, сын прынёс яму кулі, і з блізкай адлегласці мужчына расстраляў двух гасцей.

Калі пацярпелыя страцілі прытомнасць, абвінавачаны выклікаў хуткую медыцынскую дапамогу.

Далей ён паспрабаваў замясці сляды злачынства, схаваў стрэльбу, а таксама стаў аказваць псіхалагічны ціск на пацярпелых, каб яны маўчалі. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі мужчыну.

Прычым у доме былі запісы з камер відэаназірання, на якіх быў бачны сам працэс расстрэлу і тое, як бацька разам з сынам збіваюць ахвяру.

Абвінавачаны віну не прызнаў і ад дачы паказанняў адмовіўся, усяляк процідзейнічаў следству і аказваў ціск на пацярпелых, каб яны давалі паказанні, што канфлікт адбыўся па іх віне і прэтэнзій да крыўдзіцеля не маюць.

Мужчыну выстаўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 139 (замах на забойства двух асоб, з асаблівай жорсткасцю, групай асоб) і ч. 3 арт. 172 (уцягванне заведама непаўналетняга ў здзяйсненне асабліва цяжкага злачынства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. З санкцыі пракурора да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
13
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
5