Фота: Kyky.org

Фота: Kyky.org

Паводле іх слоў, гаворка вядзецца пра звальненне 8 % штату, або 40+ чалавек, у розных лакацыях. У якасці прычын названыя пагаршэнне фінансавых паказчыкаў і сітуацыя ў рэгіёне.

Пад скарачэнне нібыта трапілі непрыярытэтныя напрамкі развіцця: частку супрацоўнікаў перавялі на іншыя напрамкі, частку звальняюць. Сярод апошніх як распрацоўшчыкі і тэсціроўшчыкі, так і менеджары, як маладыя спецыялісты, так і дасведчаныя.

Хтосьці з супрацоўнікаў падкрэсліў, што захады больш слушна назваць аптымізацыяй, бо адсотак скарачэння адносна невялікі і людзям прапаноўваюць шчодрыя кампенсацыі.

Rakuten Viber — міжнародная кампанія, якая ўваходзіць у склад Rakuten Inc. з цэнтрамі распрацоўкі ў Беларусі, Ізраілі, Грузіі (офіс у Тбілісі адкрылі ў 2022-м). Усяго 500+ супрацоўнікаў, з іх у Беларусі каля 140.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0