51-гадовы вартаўнік каля 15:00 прыехаў у яблыневы сад агракамбіната «Паўднёвы». На тэрыторыі заўважыў невядомага мужчыну, які залез па лесвіцы на дрэва. Спытаў, што ён там робіць.

Той мужчына адказаў, што ён новы вартаўнік. Штатны ахоўнік сказаў, што новых работнікаў не набіралі, і паўтарыў пытанне. Невядомы падышоў да вяскоўца і нечакана ўдарыў нажом у жывот. Забраў сотавы тэлефон, з вартавой будкі — службовы бінокль і збег.

Вартаўнік дайшоў да работнікаў, якія былі ў садзе. Тыя паведамілі пра здарэнне ў міліцыю, выклікалі хуткую. З пранікальным нажавым раненнем брушной поласці параненага даставілі ў абласную клінічную бальніцу, дзе прааперыравалі. Медработнікі канстатавалі — на яго шчасце, унутраныя органы не пашкоджаныя.

62-гадовага падазраванага затрымалі ўжо на наступны дзень. Знайшлі і нож. Жыхар пасёлка Грывы Гомельскага раёна раней быў судзімы за забойства і асабліва злоснае хуліганства. У той дзень на ровары прыехаў у сад па яблыкі, але раптам з'явіўся вартаўнік.

Заведзена крымінальная справа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Беня / Адказаць
17.11.2022
Кухонный нож, как нарратив (модное словечко) нашего времени.
0
Бубочка / Адказаць
17.11.2022
Казалось бы при чем тут Украина …
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру