Фота: Tut.by

Фота: Tut.by

Паводле яго слоў, частка абвінавачаных па справе Tut.by праходзіць па экстрэмісцкіх артыкулах, але наогул справа пачыналася з абвінавачвання ў нявыплаце падаткаў, і менавіта гэты артыкул з'яўляецца асноўным.

«Цяпер расследаванне завершана. Усім фігурантам выстаўленыя абвінавачванні, і яны ўжо азнаёміліся з матэрыяламі крымінальнай справы. У найбліжэйшы час крымінальная справа будзе перададзена пракурору. Як я ўжо сказаў, большасць фігурантаў абвінавачваецца ў нявыплаце падаткаў. Амаль усе яны заявілі хадайніцтва кіраўніку дзяржавы аб памілаванні, пакрылі шкоду ў поўным аб'ёме і ўнеслі крымінальна-прававую кампенсацыю. Большасць абвінавачаных супрацоўнічалі са следствам, таму ім змянілі меру стрымання. Цяпер пад вартай знаходзяцца толькі двое фігурантаў», — заявіў Шандаровіч.

Двое фігурантаў, якія дагэтуль знаходзяцца ў СІЗА, — гэта генеральны дырэктар «Тут бай медыя» Людміла Чэкіна і рэдактар Tut.by Марына Золатава.

Пасля таго, як іх ўключылі ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», стала вядома, што яны з'яўляюцца абвінавачанымі па двух «экстрэмісцкім» артыкулах: арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці) і арт. 361 (Заклікі да санкцый і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы) КК Беларусі.

Пагром Tut.by адбыўся роўна паўтара года таму, 18 мая 2021 года. Тады былі арыштаваныя 15 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5