Напярэдадні ў яе ў гасцях быў 36-гадовы знаёмы. Раніцай жанчына адправілася на працу, а госць застаўся дома. Вярнуўшыся, жанчына не знайшла сваёй машыны, паднялася дадому і паспрабавала знайсці ад яе ключы. Аднак ні ключоў, ні госця ў кватэры ўжо не было.

Праз 4 гадзіны аўтамабіль знайшлі, а з ім і мужчыну. Яго затрымалі недалёка ад месца жыхарства жонкі (пара знаходзіцца ў працэсе разводу). Мужчына быў п'яны. Пакуль ён ехаў на чужым аўтамабілі, здзейсніў дробнае ДТЗ. Не дамовіўшыся з кіроўцам пашкоджанага аўто аб кампенсацыі, з'ехаў з месца здарэння. Таксама высветлілася, што мужчына не мае правоў. Паведамляецца, свой учынак ён патлумачыў жаданнем убачыцца з жонкай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру