Аляксандр Азараў. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

Аляксандр Азараў. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

«Еўрарадыё» падняла мэсэдж лукашэнкаўскай прапаганды да «Байпола»: «Хай становяцца на калені і каюцца перад беларускім народам за ўсе свае грахі», — які падхопліваюць і некаторыя радыкалы-эмігранты, але інтэрпрэтуюць па-свойму.

Азараў кажа, што яму станавіцца на калені няма за што: ён служыць беларускаму народу.

І няправільна так меркаваць, што калі ты служыў у праваахоўных органах, то ты «карнік».

«Толькі такія людзі, як я, якія раней былі ў сістэме, могуць эфектыўна змагацца з рэжымам Лукашэнкі», — мяркуе Азараў.

«Мы звольніліся са службы, страцілі ўсё, што ў нас было, прыехалі сюды і стварылі арганізацыю. І мы змагаемся эфектыўна з сістэмай, маем падтрымку ў Беларусі», — кажа ён.

Абвінавачванні ў тым, што ён карнік, ён называе «абразай, якая не мае ніякіх падстаў».

На пытанне, у чым яго абвінавачваюць, Азараў адказаў, што прэтэнзіі да яго і, відаць, «Байпола» цалкам, былі ад «Хартыі-97».

«Хартыя-97» паводзіць сябе, як гэта выразіцца, несур’ёзна, мякка кажучы», — кажа ён і распавядае сваю версію паходжання крыўдаў.

«Гэтая арганізацыя хацела нас у свой час купіць, «Байпол». Яны некалькі разоў запрашалі нас да сябе, прапаноўвалі грошы і прапаноўвалі працаваць на іх. Але калі я іх запытаў, ці ёсць у вас якія рэсурсы, ці можаце вы нам нечым дапамагчы, вось у нас ёсць план «Перамога», нам патрэбныя рэсурсы людскія ў Беларусі, ці ёсць у вас структуры якія? Яны сказалі: не, няма. Ну, як няма структур, людзей, то навошта яны нам патрэбныя? І мы адмовіліся. У нас было шмат сустрэч. Ім патрэбны быў такі сілавік, які б падняў «Хартыю-97» з кален. Я ведаю, шмат каму яны прапаноўвалі, усе адмовіліся ў свой час.

Таму яны затаілі крыўду. І цяпер пры кожным выпадку стараюцца ўкусіць. Ну гэта крыўда. Проста людзі такія».

Азараў кажа, што «Хартыя-97» хацела падняць свой аўтарытэт, знайсці новага спікера, які выведзе арганізацыю на іншую хвалю, «бо яны тут ужо 20 гадоў, і вынікаў асаблівых не відаць».

Клас
54
Панылы сорам
24
Ха-ха
12
Ого
7
Сумна
3
Абуральна
5