У Мінску сілавікі затрымалі 29-гадовую дзяўчыну за ўдзел у пратэстах. Нагодай сталі яе фатаграфіі, дзе яна падчас аднаго з пратэсных маршаў 2020 года стаіць на дарозе з бел-чырвона-белым сцягам. Яна змешчана ў ІЧУ, супраць яе распачалі крымінальную справу па арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

На праўладным тэлеграм-канале заявілі, што пасля затрымання мінчанкі дзве яе сяброўкі, з якімі яна хадзіла на маршы, паспрабавалі з'ехаць з Беларусі. Адной удалося выехаць у Турцыю, але другую 29-гадовую дзяўчыну затрымалі на мяжы з Польшчай.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
12