Балатбек Аспанаў. Фота: weproject.media
Мясцовая кампанія «СмартСатуЛаб», якая з 2018 года была адзіным рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій з казахстанскім капіталам, цяпер праходзіць ліквідацыю. Анлайн-платформа, частку распрацоўкі якой Аспанаў у сярэдзіне 2010-х даверыў беларускім праграмістам, забяспечвае прамыя кантакты пастаўшчыкоў з рэтэйлерамі і рэстаратарамі.
Акрамя Казахстана, паслугі кампаніі даступныя ў Расіі, Турцыі, Сінгапуры, ААЭ і ЗША. Smart Satu называецца адным з самых буйных і паспяховых стартапаў Казахстана. Ацэнка ягонага кошту — 40 млн даляраў.





