Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Ноччу з 16 на 17 лістапада супрацоўніку Мазырскага вопытнага лясгаса Пятру Дойняку патэлефанавалі жыхары вёскі Глініца і паскардзіліся, што на сабак напаў воўк. Егер жыве ў вёсцы па суседстве, таму прыбыў на месца здарэння вельмі хутка.

Вяскоўцы паказалі яму пакусаных сабак, але драпежнік ужо знік. Супрацоўнік лясгаса адправіўся яго шукаць, для гэтага пачаў аб'язджаць вёску. Пачуўшы брэх сабак, егер зразумеў, што на дарозе быў воўк. Тады ён выхапіў з машыны вілы і закалоў дзікую жывёліну.

Па словах мясцовых жыхароў, драпежнік ужо не раз прыходзіў у вёску. Не так даўно ён пакусаў мужчыну, які спрабаваў яго адбіць ад сабакі. Пацярпелага забрала хуткая.

Работнікі ветэрынарнай службы Мазырскага раёна правяраюць ваўка на шаленства, а месца яго гібелі ўжо прадэзінфікавалі.

Пару гадоў таму, як нагадвае Мінлясгас, падобная сітуацыя здарылася і ў Стаўбцоўскім раёне. Па словах спецыялістаў, калі воўк выйшаў да людзей і праяўляе агрэсію, з 90-працэнтнай упэўненасцю можна сцвярджаць, што ў яго шаленства.

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
1